Героі міфаў і легенд Беларусі

19 чэрвеня ў раённай бібліятэцы г. Ашмяны прайшла гульня-падарожжа “Героі міфаў і легенд Беларусі” для дзяцей выхаваўча‑аздараўленчага лагера  “МІР” гімназіі №1. Удзельнікі пазнаёміліся з вобразамі народных паданняў і легенд, прынялі ўдзел у віктарыне, выконвалі творчыя і камандныя заданні, адгадвалі загадкі. Падчас мерапрыемства дзеці адкрывалі для сябе дзіўны свет беларускай міфалогіі і даведваліся шмат новага пра гісторыю і культуру роднага краю.