20 чэрвеня філіял “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” наведалі выхаванцы летняга аздараўленчага лагера “МІР” СШ №1 імя М. М. Гружэўскага. Бібліятэкар правяла для дзяцей пазнавальную экскурсію “Знаёмства з бібліятэкай”. У ходзе сустрэчы дзецям паведалі пра структуру кніжнага фонду, правілы карыстання бібліятэкай, чытальнай зонай і ўмовамі запісу. Наведальнікі пазнаёміліся з навінкамі, тэматычнымі выставамі і сацыяльназначнай літаратурай. Усе жадаючыя змаглі задаць пытанні і выбраць кнігі для чытання.







