Паэзія — гэта натхненне

       15 мая бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в. Гродзі” разам з загадчыцай “Сельскі клуб в. Гродзі” правялі літаратурна-музычную гасцёўню “Паэзія — гэта натхненне” з удзелам паэтычных талентаў Ашмяншчыны — Адашкевіч Т. І. і Муха С. А.
       Сваімі вершаванымі радкамі падзялілася Святлана Анатольеўна, але большая частка мерапрыемства была прысвечана творчасці Тэрэзы Іванаўны. Яна прачытала свае захапляльныя вершы і байкі, якія займаюць асаблівае месца ў творчасці паэтэсы.
       Сапраўдным падарункам для прысутных сталі песні ў выкананні Тэрэзы Іванаўны. Усе прысутныя дружна падпявалі.
       Да ўвагі чытачоў была прапанавана кніжная выстава “Паэтычныя таленты Ашмяншчыны”.