Миф или факт? — ЗОЖ

       18 мая ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшоў займальны квіз-батл “Міф ці факт? – ЗЛЖ” для навучэнцаў 5 “Б” класа сярэдняй школы № 3.
       Інтэлектуальная гульня дала школьнікам магчымасць праверыць і пашырыць веды аб здаровым ладзе жыцця.
       Каманды адказвалі на пытанні, у якіх трэба было адрозніць праўду ад распаўсюджаных памылак аб здароўі. Удзельнікі актыўна абмяркоўвалі варыянты, спрачаліся і аргументавалі свае адказы, што зрабіла гульню не толькі пазнавальнай, але і камандна‑арыентаванай.
       Квіз-батл прайшоў дынамічна і весела. Школьнікі прадэманстравалі добрую эрудыцыю і пераканаліся, што клопат аб здароўі можа быць цікавым і займальным.