Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны

       16 мая ў музеі філіяла “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбылася лекцыя-экскурсія “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны” для экскурсійнай групы навучэнцаў і настаўнікаў СШ № 4 г. Навагрудка ім. П. А. Мазуры.
       Госці пашырылі свае веды пра сусветнае навуковае і культурнае значэнне Дугі Струвэ, даведаліся пра выдатных стваральнікаў гэтага ўнікальнага геадэзічнага аб’екта, а таксама пра нашага знакамітага земляка – геадэзіста Іосіфа Ходзьку. Акрамя таго, удзельнікі маглі пазнаёміцца з прафесійнымі геадэзічнымі прыборамі і даведацца пра асаблівасці гэтай важнай і адказнай прафесіі.