15 мая ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” для чытачоў 14–15 гадоў праведзены круглы стол “Сямейныя каштоўнасці”.
Сацыяльны педагог Балай Аксана Пятроўна растлумачыла сутнасць паняцця “сямейныя каштоўнасці” і падкрэсліла іх важную ролю ў згуртаванні сям’і. Бібліятэкары, аформіўшы выставу літаратуры “Пра сям’ю на старонках кніг”, парэкамендавалі выданні для сямейнага чытання. Падлеткі падзяліліся сваім разуменнем сямейных каштоўнасцей і расказалі пра сямейныя традыцыі. Былі прачытаныя ўрыўкі з духоўнай літаратуры аб сям’і; праведзены тэматычныя гульні і конкурсы; таксама ўдзельнікі паглядзелі відэаролік “Сямейныя каштоўнасці”.







