У рамках далучэння да чытання і пашырэння кругагляду, Ашмянскую раённую бібліятэку наведалі выхаванцы старэйшай групы ДУА “Дзіцячы садок №1 г. Ашмяны”.
Для дзяцей правялі займальную экскурсію “У госці да кніг”. Дашкаляты даведаліся, што бібліятэка – гэта не проста месца, дзе захоўваюць кнігі, а сапраўдны чароўны горад, дзе кожная кніга чакае свайго чытача. Супрацоўнікі бібліятэкі пазнаёмілі дзяцей з кніжным фондам, расказалі пра правільнае абыходжанне з друкаванымі выданнямі і значэнне бібліятэкі ў жыцці чалавека.







