29 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” ў межах бібліямарафону “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны” прайшла гадзіна духоўнасці “Жанчына — крыніца духоўнай мудрасці”.
На пачатку сустрэчы протаіерэй Гальшанскай Свята-Георгіеўскай царквы Уладзімір Семяняка расказаў пра святых беларускай зямлі — Еўфрасінні Полацкай, Настассю Слуцкую і Іуліянію Гальшанскую, якія служаць вобразам духоўнасці для кожнай жанчыны.
Сваімі думкамі аб духоўнай мудрасці падзяліліся бібліятэкар Валянціна Лабуніна, паэтка Марта Багдановіч, педагог Сабіна Азаравіч. Музычным упрыгожаннем сталі выступленні навучэнцаў школы мастацтваў і пеўчых Гальшанскай царквы.










