Напярэдадні памятнай даты – Дня Перамогі, 9 мая, бібліёбус Ашмянскай раённай бібліятэкі з акцыяй “Франтавы экспрэс” адправіўся ў аддаленыя вёскі па маршруце № 2 “Каменка – Сакаценяты – Наваполле-Стадольнікі-Людвікаўшчына”.
Для жыхароў была арганізавана музычна-забаўляльная праграма, напоўненая песнямі ваенных гадоў, вершамі і тэматычнымі выступленнямі, якія дапамаглі акунуцца ў атмасферу тых гераічных і трагічных падзей. Гасцей частавалі смачнай гарбатай і кашай.
Асаблівую ўвагу прыцягнула кніжная выстаўка “Старонкі кніг раскажуць пра вайну”, дзе былі прадстаўлены творы, якія раскрываюць падзеі ваенных гадоў, лёсы людзей і гераізм абаронцаў Айчыны.










