9 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны» для чытачоў 14–15 гадоў прайшоў шок-урок «Чырвоны Бераг: канцлагер дзяцінства». Прысутныя паглыбілі свае веды аб генацыдзе беларускага народа ў перыяд нямецкай акупацыі.Аповяд бібліятэкараў, прагляд відэаролікаў “Дзіцячая Хатынь” і “Успаміны вязня дзіцячага канцлагера”, чытанне тэматычных вершаў і ўрыўкаў з прозы дапамаглі ўзнавіць страшныя ўмовы існавання малалетніх вязняў дзіцячага зборнага канцлагера “Чырвоны Бераг”. У памяць аб асуджаных, пазбаўленых дзяцінства дзецях удзельнікі зрабілі папяровыя караблікі, на якіх напісалі словы-асацыяцыі і словы-пажаданні для сваіх равеснікаў, а затым адправілі іх у плаванне па сімвалічнай “рацэ жыцця”. Памяць ахвяр генацыду ўшанавалі хвілінай маўчання.











