Жанчына пакарае нябесныя і спартыўныя вяршыні

      9 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в. Гродзі” ў рамках бібліямарафона “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны”, прысвечанага Году беларускай жанчыны, прайшоў тэматычны вечар “Жанчына пакарае нябесныя і спартыўныя вяршыні”. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе жадаючыя. У ім таксама прыняў удзел старшыня сельскага савета вескі Гродзі.
       Размова вялася пра важнасць і неацэнную ролю жанчын у спартыўнай і нябеснай сферах. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на кніжную выставу “Беларуская жанчына: формула поспеху”. На ёй была прадстаўлена інфармацыя пра жанчын, якія ўнеслі ўклад у развіццё спартыўнай і нябеснай дзейнасці, а таксама звесткі пра вядомых спартсменак нашай краіны.