З кнігай свет дабрэй і ярчэй

       9 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Жупраны” запрасіла дашкольнікаў на экскурсію ў бібліятэку “З кнігай свет дабрэй і ярчэй”.
Дзеці адправіліся ў падарожжа па знаёмых казках: знаёміліся з героямі, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, а таксама расказалі па ролях казку “Калабок”. З задавальненнем паслухалі чытанне казкі “Аленка і Ліса”. Дзеці правялі час у бібліятэцы весела, цікава і з карысцю.