Царыца Гігіена і яе сябры

       8 красавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг. Кракоўка” правяла для выхаванцаў ДУА “Кракоўскі дзіцячы сад” пазнавальную гадзіну “Царыца Гігіена і яе сябры”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар нагадала хлопчыкам і дзяўчынкам аб выкананні залатых правілаў здароўя:
-сябраваць з мылам і вадой;
-не забываць пра зубную шчотку;
-рабіць зарадку ў ранку;
-выконваць рэжым дня.
Дзеці з увагай слухалі бібліятэкара і дзяліліся сваімі палезнымі звычкамі.