8 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” прайшла гадзіна цікавай сустрэчы з людзьмі пажылога ўзросту “Курс на ЗЛЖ”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя, які ў гэтым годзе праходзіў пад дэвізам “Разам да здароўя. Разам з навукай”. На мерапрыемстве прасутнічалі: фельчар Кальчунскага ФАПа Булкевіч Ала Іванаўна, правізар-арганізатар цэнтральнай аптэкі горада Ашмяны Кашчыц Алена Станіславаўна, псіхолаг ДУ “ТЦСАН Ашмянскага раёна” Карповіч Алеся Леанідаўна. Пажылыя людзі дзяліліся сакрэтамі доўгажыхарства. Ліснеўская Марыя Юльянаўна паказала, як штодзённая ранішняя гімнастыка дапамагае ёй захаваць здароўе. Для замацавання ведаў удзельнікі адказвалі на пытанні віктарыны “Аб каштоўнасці здароўя” і праглядалі відэаролікі на гэтую тэму. Удзельнікам мерапрыемства былі ўручаны буклеты і памяткі “Я выбіраю ЗЛЖ”.












