Малюем Вялікдзень

        4 красавіка, напярэдадні светлага свята Вялікадня, філіял “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” сабраў малодшых школьнікаў на  майстар-клас “Малюем Вялікдзень”. Гэта мерапрыемства дазволіла дзецям пагрузіцца ў атмасферу свята і стварыць свае ўласныя велікодныя шэдэўры. З адкрытым сэрцам і натхненнем юныя майстры давалі волю сваёй фантазіі: малявалі, ляпілі, выразалі ўсё, што звязана з Вялікаднем. Пад кіраўніцтвам настаўніцы Таццяны Анатольеўны Іаніс кожны зрабіў сваю ўніверсальную працу. Кожная паштоўка і выраб – сапраўдны шэдэўр, які  ўпрыгожвае велікодны стол і напаўняе хату радасцю і святочным настроем. Акрамя таго, дзеці пазнаёміліся з літаратурай, якая распавядае пра свята, навучае дабру і міласэрнасці.