Пасха светлая, Пасха красная

       4 красавіка, напярэдадні Вялікадня, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны” прайшлі пасядзелкі «Пасха светлая, Пасха красная», дзе панавала атмасфера радасці і цёплых успамінаў. Сустрэча стала цудоўнай магчымасцю для гасцей успомніць, як адзначаўся Вялікдзень у іх дзяцінстве, падзяліцца сямейнымі традыцыямі, якія яны захоўваюць і сёння. Асабліва цёплай і душэўнай атрымаўся майстар-клас па стварэнні “Велікоднага дрэва пажаданняў”, дзе кожны меў магчымасць выказаць свае самыя шчырыя пажаданні. Сустрэча завяршылася цёплымі віншаваннямі з надыходзячым святам, пакінуўшы ў сэрцах удзельнікаў светлыя пачуцці напярэдадні  Вялікадня.