3 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” прайшла цёплая і змястоўная размова “Расія і Беларусь – наш агульны дом”, прысвечаная святу – Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Чытачы з энтузіязмам адказвалі на пытанні, дзяліліся сваімі ведамі пра гісторыю і культуру дзвюх брацкіх краін. Гучалі вершы пра сяброўства, якія напаўнялі прастору пазітывам і аптымізмам. Размова атрымалася жывой і пазітыўнай, падкрэсліўшы агульныя каштоўнасці і блізкасць народаў Беларусі і Расіі.







