Союз родных сердец

       2 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Кальчуны” адбылася ўрачыстая сустрэча, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Падчас відэавандроўкі «Союз родных сердец» дзеці і падлеткі акунуліся ў атмасферу братэрства і сяброўства. Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, чыталі вершы, удзельнічалі ў віктарыне і гульнях, атрымлівалі асалоду ад прагляду відэаролікаў і кліпаў па тэме. З інфармацыйнай літаратуры і расказа бібліятэкара дзеці даведаліся аб актуальнасці супрацоўніцтва Беларусі і Расіі для нашага раёна. Ключавым момантам мерапрыемства стала стварэнне “Дрэва сяброўства” з пажаданнямі для Беларусі і Расіі, якое стала сімвалам непарушнага сяброўства славянскіх народаў. У ходзе дыскусіі ўдзельнікі зрабілі важны вывад: Беларусь і Расія маюць агульную гісторыю, агульныя інтарэсы і агульных герояў, якімі ганарацца абодва народы.