Мы разам

       3 красавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг. Гальшаны” адбылася гутарка “Мы разам” для чытачоў 9-10 гадоў, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Падчас гутаркі дзеці даведаліся пра  гісторыю  гэтага свята, яго глыбокае значэнне для сучаснасці. Удзельнікі з цікавасцю параўналі сцягі Беларусі і Расіі, абмеркавалі сімвалічнае значэнне іх колераў, азнаёміліся з асаблівасцямі нацыянальных касцюмаў, знаходзячы агульныя рысы. Асаблівая ўвага была нададзена гістарычнаму мінуламу, калі два народы заўсёды былі разам у цяжкія часы. Таксама былі ўзгаданы прыклады сяброўства вялікіх пісьменнікаў, а ў завяршэнне гучалі вершы на рускай і беларускай мовах, прысвечаныя дружбе народаў. Мерапрыемства пакінула глыбокі след ва ўспрыманні юных чытачоў, падкрэсліўшы важнасць адзінства і ўзаемаразумення.