3 красавіка навучэнцы Гальшанскай сярэдняй школы сталі гасцямі Ашмянскай раённай бібліятэкі. Дзеці наведалі квэст-пакой “Беларуская скарбонка” і прынялі ўдзел у квэст-гульні, у ходзе якой павінны былі адшукаць фрагменты і скласці з іх карту, дзе абазначана месца знаходжання “Паслання продкаў”. На ўсіх этапах квэста, на абазначаных лакацыях, школьнікі выконвалі заданні: адказвалі на пытанні віктарыны, складалі пазлы, будавалі замак. Падказку можна было знайсці на кніжных выставах “Кніга родная, беларуская” і “Сусвет міфаў і легендаў”. У выніку – знойдзенае пасланне, агучанае Соф’яй Гальшанскай, у вобразе якой выступала вядучая квэст-гульні.
















