2 красавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы прайшла літаратурная сустрэча з беларускай дзіцячай пісьменніцай Марынай Бялясавай. Дзеці з 3 класа ДУА “Гімназія №1 г. Ашмяны” пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы, пачулі гісторыі пра тое, як ствараюцца творы і нараджаюцца казачныя героі. Яскравым момантам сустрэчы стала прэзентацыя новай кнігі «Собачка, которая любит чернику». Дзеці з цікавасцю слухалі аповеды пра кнігі аўтара, задавалі пытанні і дзяліліся сваімі ўражаннямі. У завяршэнне сустрэчы дзеці і дарослыя набылі кнігі з аўтографам пісьменніцы, сярод якіх кнігі аб дружбе, любові, узаемадапамозе: «Рождественская мечта пчолки Эви», «Волшебное поле».







