У гасцях у Кніжнай Каралевы

27 сакавіка, у межах Тыдня дзіцячай кнігі, філіял “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сабрала юных чытачоў з школьнага лагера і не толькі на займальную літаратурна-гульнявую праграму “У гасцях у Кніжнай Каралевы”.  Біблятэкар правяла агляд новых і цікавых выданняў з выставы «Чудеса на книжной полке». Разам з любімымі літаратурнымі героямі хлопчыкі і дзяўчынкі акунуліся ў свет прыгод: выконвалі заданні, удзельнічалі ў конкурсах, разгадвалі загадкі, паказвалі свае таленты. У завяршэнне свята былі ўзнагароджаны самыя актыўныя чытачы і сябры бібліятэкі ганаровымі граматамі і, вядома ж, салодкімі прызамі.