27 сакавіка філіял “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” сустракала гасцей з лагера “Вясенняя перазагрузка” сярэдняй школы №1 імя М.М. Гружэўскага. Для іх была арганізавана інтэрактыўная праграма “Акадэмія вясёлых кніг”. Дзеці прымалі ўдзел у віктарыне “Адгадай казачнага героя”, працягвалі радкі з любімых казак, дапамагаючы героям вярнуцца ў свае гісторыі. У завяршэнне мерапрыемства бібліятэкар правяла для дзяцей невялікую, але цікавую экскурсію па музею вёскі Будзёнаўка, працягнуўшы знаёмства з гісторыяй і культурай роднага краю.







