Дзень цікавых адкрыццяў сярод незвычайных кніг

27 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы праведзена літаратурнае эрудыт-шоў “Дзень цікавых адкрыццяў сярод незвычайных кніг” для вучняў аздараўленчага лагера сярэдняй школы №2 г.Ашмяны. Дзеці пазнаёміліся з літаратурна-пазнавальнымі выданнямі, праверылі сваю эрудыцыю, зрабілі шмат новых, займальных адкрыццяў.