З кнігай свет дабрэйшы і яскравейшы

26 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” прайшла цёплая і павучальная гутарка “З кнігай свет дабрэйшы і яскравейшы”. Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з кнігамі, якія праслаўляюць дабро і падтрымліваюць яго ў нашых сэрцах. Вясёлая віктарына дапамагла праверыць веды, а магчымасць падзяліцца сваімі ўражаннямі прыносіла радасць удзельнікам. Але самае галоўнае – нашыя чытачы зрабілі сапраўды добрую справу. Яны далі другое жыццё адной з кніг, дапамаглі ёй выглядаць прывабна, каб яшчэ многа разоў яна магла радаваць чытачоў сваімі гісторыямі. Бо кожная кніга заслугоўвае таго, каб яе любілі і чыталі!