Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны

26 сакавіка філіял “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” сабрала ў сваіх сценах вучняў і настаўнікаў Граўжышкоўскай базавай школы на цікавую і пазнавальную лекцыю-экскурсію. Тэма сустрэчы – “Геадэзічны пункт Тупішкі на карце Ашмяншчыны”. Госці пашырылі свае веды пра сусветнае навуковае і культурнае значэнне Дугі Струвэ, даведаліся пра выдатных стваральнікаў гэтага ўнікальнага геадэзічнага аб’екта, а таксама пра нашага знакамітага земляка – геадэзіста Іосіфа Ходзьку. Акрамя таго, удзельнікі маглі пазнаёміцца з прафесійнымі геадэзічнымі прыборамі і даведацца пра асаблівасці гэтай важнай і адказнай прафесіі.