Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку

22 сакавіка, у Дзень памяці спаленых вёсак, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” сабрала дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту на патрыятычны час “Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку”, які прайшоў у межах Тыдня дзіцячай кнігі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся пра  жахлівыя падзеі нацысцкіх дзеянняў  у Хатыні. Праз апавяданні і відэаматэрыялы юныя ўдзельнікі  асэнсавалі важнасць захавання памяці аб трагічных падзеях мінулай вайны, значнасць міру і дружбы ў сённяшні дзень,  неабходнасць беражлівых адносін да гісторыі сваёй Радзімы. Хвілінай маўчання  ўшанавалі памяць нявінных ахвяр, якія загінулі ў гады крывавага генацыду.