Закладка для кніжкі

21 сакавіка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Станцыя Ашмяны” наведала Дакурнішскую сярэднюю школу з займальным майстар-класам “Закладка для кніжкі”. Юныя чытачы навучыліся ствараць уласныя гнуткія закладкі, а ў працэсе творчасці дзяліліся ўражаннямі пра нядаўна прачытаныя кнігі, раячы адзін аднаму цікавыя творы.