22 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Гродзі” адбыўся экалагічны час “Захаваем нашу планету”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з актуальнай праблемай забруджвання нашай планеты, закрануўшы важныя пытанні энергазберажэння, экалогіі, эканоміі і беражлівасці. Падчас мерапрыемства адгадваліся загадкі, адбыўся жывы дыялог пра адносіны чалавека да прыроды, прайшла забаўляльная гульня “Пахлопаем-патопаем”. Гэта сустрэча спрыяла фарміраванню ў дзяцей пачуцця адказнасці за ўсё жывое на Зямлі. У бібліятэцы аформлена тэматычная выстава “Мы жыхары Зямлі”.







