Наш боль, наша памяць – Хатынь

22 сакавіка бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” прапанавалі сваім наведвальнікам выставу-памяць “Наш боль, наша памяць – Хатынь”, якая змяшчала матэрыялы, якія распавядалі пра страшную трагедыю  беларускай вёскі Хатынь, пра іншыя вёскі, спаленыя фашыстамі, і пра жудасны генацыд беларускага народа. Выстава стала месцам для ўшанавання памяці і асэнсавання страшных урокаў мінулага.