Кніжкіна бальніца

22 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліяэка аг.Станцыя Ашмяны» запрасіла дзяцей у бібліятэку на займальны майстар-клас “Кніжкіна бальніца”. У дружнай і творчай атмасферы разам з юнымі памочнікамі было адноўлена 10 кніг. Падчас працы дзеці актыўна дзяліліся ўражаннямі пра прачытаныя гісторыі і абмяркоўвалі, якія кнігі яны мараць прачытаць у будучым. Гэты карысны занятак аб’яднаў любоў да кніг і жаданне дапамагчы ім жыць даўжэй.