23 сакавіка, з пачатку вясенніх канікул, у Ашмянскай раённай бібліятэцы пачаў дзейнічаць квэст-пакой “Беларуская скарбонка”, у якім выдзелены зоны: “Наша спадчына”, “Міфалогія роднага краю”, “Таямніцы сярэднявечча”. Для наведвальнікаў школьных лагераў горада і раёна бібліятэкары падрыхтавалі квэст-гульню, у ходзе якой дзеці павінны адшукаць фрагменты, з якіх скласці карту, дзе абазначана месца знаходжання “Паслання продкаў”. На ўсіх этапах квэста, на абазначаных лакацыях, школьнікі павінны выканаць заданні: адказаць на пытанні віктарыны, скласці пазлы, пабудаваць замак. Падказку можна знайсці на кніжных выставах “Кніга родная, беларуская” і “Сусвет міфаў і легендаў”. У выніку – знайдзенае пасланне, агучанае Соф’яй Гальшанскай, у вобразе якой – вядучая квэст-гульні. Квэст-пакой “Беларуская скарбонка” дзейнічае на працягу ўсіх канікул.










