Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку

21 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Мураваная Ашмянка” арганізавана кніжная выстава “Хатынь – сімвал вечнай памяці і смутку”. На выставе прадстаўлены кнігі і артыкулы з перыядычных выданняў, якія дазваляюць зазірнуць у мінулае і ўспомніць жахлівыя абставіны гібелі жыхароў вёскі Хатынь. Хатынь для ўсяго свету стала прыкладам незлічоных ахвяр, пакут і непахіснага мужнасці беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны.