20 сакавіка Ашмянская раённая бібліятэка запрасіла дзяцей на свята кнігі “Падарожжа ў Кнігарыум”. Мерапрыемства, якое праходзіла ў зале раённага цэнтра культуры, сабрала шматлікую дзіцячую аўдыторыю. Святам кнігі “Падарожжа ў Кнігарыум” распачаўся Тыдзень дзіцячай кнігі, які будзе доўжыцца на працягу ўсіх вясенніх канікул. Галоўнай на свяце была, канечне ж, Каралева Кніга, а дапамагалі ёй весяліць дзяцей яе памочнікі: Мальвіна, Бураціна, Нязнайка, Смартфончык, Нуда і Лянота. Гульні, конкурсы, вясёлыя прадстаўленні ўтрымлівалі аўдыторыю на працяго ўсяго мерапрыемства. У фае дзяцей чакалі іншыя забавы: бяспройгрышная латарэя, аквагрым, роставыя лялькі Мышаня і Клоўнэса, з якімі хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем рабілі фота на памяць. Шмат цікавых і захапляльных кніг можна было знайсці на кніжнай выставе «Ужасно интересно все то, что неизвестно».














