У круіз па кніжным моры

20 сакавіка бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” разам з супрацоўнікамі філіяла “Сельскі клуб аг.Гальшаны” адкрылі Тыдзень дзіцячай кнігі яркай тэатральна-гульнявой праграмай “У круіз па кніжным моры”. Дзеці акунуліся ў займальны свет літаратурных гульняў, адказалі на пытанні цікавай віктарыны і пазнаёміліся з выставай “Кніга – лепшы сябар і дарадчык”. За актыўны ўдзел і любоў да кнігі лепшыя чытачы атрымалі заслужаныя дыпломы і памятныя падарункі.