20 сакавіка, напярэдадні Дня памяці спаленых вёсак, у філіяле “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” адбыўся патрыятычны час “Толькі попел не ведае спакою…”. Падчас мерапрыемства юныя наведвальнікі пазнаёміліся з трагічнай гісторыяй вёскі Хатынь і нялюдскай жорсткасцю, якая закранула яе жыхароў 22 сакавіка 1943 года. У памяць пра нявінных ахвяр у бібліятэцы аформлена тэматычная выстава “Хатынь – памяць сэрца”.







