19 сакавіка Ашмянскую раённую бібліятэку з экскурсіяй наведалі першакласнікі гімназіі №1 г.Ашмяны. Бібліятэкары сустрэлі гасцей з 1 “В” класа ласкава і ветліва, правялі іх па дзіцячых залах, дзе размясцілася мноства цікавых кніг для маленькіх чытачоў. Дзеці не толькі пазнаёміліся з багатай калекцыяй літаратуры, але і даведаліся пра правілы паводзін у бібліятэцы, беражлівае стаўленне да кніг. У канцы сустрэчы ўдзельнікаў чакаў прыемны сюрпрыз: вясёлы мультфільм і захапляльная віктарына “У гасцях у казкі”.







