Размова пра самае важнае

        19 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы адбылася сустрэча-дыялог “Размова пра самае важнае”, праведзеная ў рамках Тыдня праваслаўнай кнігі (14–22  сакавіка). На сустрэчу з чытачамі прыйшоў настаяцель Храма Уваскрэсення Хрыстова г. Ашмяны Георгій Муха. Напачатку вядучыя Святлана Яцукевіч і Ірына Палазок пазнаёмілі прысутных з гісторыяй Дня праваслаўнай кнігі, які пачаў адзначацца па ініцыятыве Патрыярха Маскоўскага Кірылы з 2009 года. Гэтая дата выбрана не выпадкова: 14 сакавіка 1564 года выйшла першая руская друкаваная кніга “Апостал” Івана Фёдарава. Айцец Георгій  глыбока і даходліва распавёў пра важнасць чытання духоўнай літаратуры і чытання кніг наогул. Больш падрабязна астанавіўся на Богаслужэбных кнігах “Евангелле”, “Апостал”, “Псалцір”. Да мерапрыемства бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Свет праваслаўнай кнігі”.