Ушанавалі памяць ахвяр фашызму

19 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка в.Гродзі” разам з работнікамі сельскага клуба і старшынёй  Гродзінскага сельвыканкама ўшанавалі памяць загінулых у агні жыхароў фальварка Марыямпаль, што знаходзіўся непадалёк ад вёскі Труханы. 16 ліпеня 1942 года нямецкія карнікі закрылі ў доме сям’ю Гарлуковіч і хлопчыка-пастушка з Гудагая, а затым падпалілі. Прычынай карнай акцыі стала дапамога збеглым ваеннапалонным з лагера, які размяшчаўся на станцыі Гудагай. Вядома, што адзін з палонных уцякаў паўз поле, дзе і быў расстраляны. На сённяшні дзень дакладная лічба забітых у той ліпеньскі дзень на хутары Марыямпаль не высветлена. Вядомы  толькі імёны ўласнікаў хутара – Гарлуковіч Восіп Восіпавіч і Гарлуковіч Францішка Казіміраўна.