18 сакавіка супрацоўнікі ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” наведалі XXXIII Мінскую міжнародную кніжную выставу-кірмаш і прынялі ўдзел у Рэспубліканскім бібліятэчным савеце, які праходзіў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Калектыў ДУК “Ашмянская раённая бібліятэка” ўзнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за рэалізацыю задач дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, актыўны ўдзел у папулярызацыі кнігі і чытання.







