Да Дня праваслаўнай кнігі, 14 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка аг.Кальчуны” праведзены агляд літаратуры «Духовных книг Божественная мудрость». Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з кнігамі, якія нясуць у сабе вучэнні дабрыні, міласэрнасці і любові да бліжняга. Разам абмяркоўвалі і чыталі наймудрэйшыя выказванні, а таксама пашырылі свае веды пра Біблію. Усім удзельнікам былі прапанаваны кнігі для дамашняга чытання, каб працягнуць знаёмства з духоўнай літаратурай.







