Духовная книга – путь к добру и свету

14 сакавіка бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” правялі для вучняў 3 “Б” класа Гальшанскай сярэдня школы час духоўнага чытання «Духовная книга – путь к добру и свету», прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі. Падчас заняткаў дзеці даведаліся пра гісторыю свята і пазнаёміліся з паняццем “духоўная кніга”. Былі прачытаны павучальныя прытчы і апавяданні, якія вучаць дабру, міласэрнасці і ўменню глядзець на свет з пазітыву. Дзеці разважалі над сэнсам прачытанага і яго павучальнымі момантамі. Бібліятэкары парэкамендавалі вучням духоўную літаратуру для хатняга чытання, каб працягнуць знаёмства з гэтым важным жанрам.