13 сакавіка ў Ашмянскай раённай бібліятэцы для вучняў 8 “Б” класа сярэдня школы №2 г.Ашмяны праведзена інфармацыйная лекцыя «Конституция: главное о главном», прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У якасці эксперта выступіла загадчыца юрыдычнай кансультацыі Ашмянскага раёна Святлана Віктараўна Аленская, якая падзялілася глыбокімі ведамі аб Асноўным законе краіны. Дапоўніла лекцыю кніжная выстава «Конституция – основа государства и прав граждан», якая прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства дадатковыя матэрыялы для азнаямлення.







