Канстытуцыя: што мы ведаем?

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, 13 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Навасёлкі” сумесна з работнікамі філіяла “Сельскі клуб аг.Навасёлкі” правялі інфармацыйны компас “Канстытуцыя: што мы ведаем?”. Падлеткі і моладзь даведаліся пра асноўныя аспекты Канстытуцыі: калі быў прыняты Асноўны закон краіны, колькі раздзелаў ён утрымлівае, і які дакумент мае найвышэйшую юрыдычную сілу ў Рэспубліцы Беларусь. Атрыманыя веды ўдзельнікі змаглі практычна прымяніць, прыняўшы ўдзел у тэматычнай віктарыне. Дадатковым кампанентам мерапрыемства стала выстава “Канстытуцыя Беларусі – сімвал дзяржавы”, якая дапоўніла агульную атмасферу свята.