13 сакавіка ў філіяле “Сельская бібліятэка в.Будзёнаўка” прайшла інфармацыйная праграма “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: вывучай і ведай”, прысвечаная Дню Канстытуцыі. Наведвальнікаў чакала кніжная выстава «Знаю, соблюдаю, уважаю», дзе была сабрана літаратура аб асноўным законе нашай краіны. Удзельнікі мерапрыемства змаглі праверыць свае веды, адказаўшы на пытанні віктарыны. У завяршэнне святочнага дня ўсе разам праспявалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь, падкрэсліўшы сваю любоў і павагу да Радзімы.







