13 сакавіка пры наведванні вёсак Каменны Лог, Погіры, Беняны, Волкаўшчына, Малынішкі бібліятэкар бібліёбуса Ашмянскай раённай бібліятэкі правяла інфармацыйна-прафілактычную акцыю «Медиабезопасность детей и взрослых». У размове з карыстальнікамі акцэнтавалася ўвага на спосабах здзяйснення кіберзлачынстваў, асцярожным стаўленні да тэлефонных размоў з ашуканцамі. Кожнаму наведвальніку бібліёбуса была дадзена памятка альбо буклет «Осторожно, мошенники!».






