13 сакавіка філіял “Сельская бібліятэка аг.Баруны” разам з філіялам “Сельскі клуб аг.Баруны” правялі інфармацыйны час “Канстытуцыя – закон для ўсіх”, прысвечаны Дню Канстытуцыі. Падчас сустрэчы размова ішла пра структуру Канстытуцыі: яе главы, раздзелы і артыкулы, а таксама аб правах і абавязках грамадзян, адлюстраваных у галоўным дакуменце краіны. Для замацавання ведаў была праведзена гульня “Права і абавязак” і віктарына “Ці праўда, што…”. У бібліятэцы таксама была арганізавана тэматычная выстава “Беларусь – прававая краіна”, якая дазволіла прысутным паглыбіцца ў тэму.







