13 сакавіка Да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, бібліятэкары філіяла “Сельская бібліятэка аг.Гальшаны” аформілі тэматычную выставу “Галоўны закон нашай краіны”. На мерапрыемстве, праведзеным сумесна з філіялам “Сельскі клуб аг.Гальшаны”, быў зроблены агляд выставы. Наведвальнікам былі прадстаўлены матэрыялы, якія дапамагаюць зразумець важнасць і змест асноўнага закона нашай дзяржавы.







