Бабушка – хранительница детства

12 сакавіка, філіял “Сельская бібліятэка аг.Кракоўка” у рамках бібліямарафона “Жаночыя лёсы Гродзеншчыны”, прысвечанага Году беларускай жанчыны, правяла літаратурна-музычную кампазіцыю «Бабушка – хранительница детства». На мерапрыемства былі запрошаны дзеці, падлеткі, моладзь і, вядома ж, бабулі. Размова вялася пра важнасць і неацэнную ролю жанчын у сям’і і грамадстве наогул, і пра важную ролю бабулі. Гучалі вершы, песні, прысвечаныя мудрым і любячым бабулям, сумесныя конкурсы бабуль і ўнукаў. Бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на кніжную выставу “Беларуская літаратура ў жаночых імёнах”, дзе былі прадстаўлены і творы, галоўнымі гераінямі якіх з’яўляюцца бабулі.