7 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сельская бібліятэка аг.Крэйванцы” падрыхтавала асаблівы падарунак для сваіх чароўных чытачак – выставу аднаго жанру пад назвай “Жаночы дэтэктыў прызнаны ва ўсім свеце”. Гэтая экспазіцыя дазволіць аматарам інтрыг і разгадак акунуцца ў свет, створаны таленавітымі пісьменніцамі, чые творы заваявалі прызнанне ва ўсім свеце.







